Белорусский English Русский

Публiчная аферта

ДАГАВОР ПАСТАЎКІ ТАВАРАЎ ДРУКАВАНАГА І СУВЕНІРНАГА ХАРАКТАРУ І АКАЗАННІ ЗВЯЗАНЫХ З ГЭТЫМ ПАСЛУГ

(ПУБЛІЧНАЯ АФЕРТА)

ЗАЦВЕРДЖАНА

Прыказам дырэктара № 4

ТАА «Адукацыйны цэнтр «Лекторыум»

Коўш В. А.

ад 01.10.2013
 

1. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1.   Сапраўдны Дагавор вызначае ўзаемаадносіны паміж ТАА «Адукацыйны цэнтр «Лекторыум» у асобе дырэктара В.А. Коўш (далей – Прадавец) і карыстальнікам  паслуг інтэрнэт-крамы www.acards.by (далей – Пакупнік), які прымае публічную прапанову (далей – Аферта) на заключэнне Дагавора.

1.2.   Аферта, апублікаваная на старонках рэсурсу www.acards.by, з’яўляецца афіцыйным дакументам і мае юрыдычную сілу згодна з Грамадзянскім Кодэксам Рэспублікі Беларусь.

 

2. ПРАДМЕТ ДАГАВОРА

2.1.   Прадавец абавязуецца на падставе Замовы, аформленай Пакупніком, ажыццявіць дастаўку пазначаных ў Замове тавараў і/ці паслуг, а Пакупнік абавязуецца аплаціць гэтыя тавары і/ці паслугі ў адпаведнасці з умовамі і расцэнкамі, змешчанымі на сайце www.acards.by.

 

3. ПАРАДАК ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАГАВОРА

3.1.   Дагавор лічыцца заключаным з моманту атрымання Прадаўцом згоды Пакупніка на набыцц? тавараў і паслуг на ўмовах, прапанаваных Прадаўцом у Аферце.

3.2.   Прадавец пакідае за сабой права ўносіць змены ў Дагавор, паведамляючы аб гэтых зменах на старонках рэсурсу www.acards.by. Пры гэтым Прадавец гарантуе і пацвярждае, што сапраўдная рэдакцыя Дагавора з’яўляецца сапраўднай у адносінах да адсылаемай Пакупніком Замовы на прадастаўленне і адсылку тавараў і/ці паслуг інтэрнэт-крамы www.acards.by.

 

4. ПАРАДАК АКАЗАННЯ ПАСЛУГ

4.1.   Азна?міўшыся з умовамі Дагавора і выбраўшы канкрэтныя тавары і/ці паслугі, Пакупнік запаўняе і адсылае Прадаўцу Заяўку згодна з правіламі, усталяванымі на старонках рэсурсу www.acards.by.

4.2.   На падставе атрыманай Заяўкі Прадавец выстаўляе Пакупніку кошт на аплату выбраных ім тавараў і/ці паслуг, які высылаецца Пакупніку на пазначаны пры рэгістрацыі адрас электроннай пошты.

4.3.   Прадавец пачынае афармляць Замову на наступны працоўны дзень з моманту паступлення аплаты на разліковы рахунак Прадаўца і абавязуецца выканаць Замову ў тэрмін, усталяваны індывідуальна для кожнага віда паслуг на старонках рэсурсу www.acards.by.

4.4.   Зварот тавараў і/ці адмова ад паслуг не прадугледжаны ўмовамі сапраўднага Дагавора. Пры выяўленні дэфектаў тавараў, не звязаных з паштовай дастаўкай, Пакупнік абавязаны праінфармаваць Прадаўца на працягу 3 (трох) дз?н са дня атрымання замовы, адаслаўшы на электронны адрас: authentic.postcards@gmail.com запыт на абмен тавараў, дадаўшы здымкі дэфектаў і іх апісанне. Прадавец абавязаны ажыццявіць абмен на працягу 5 (пяці) працоўных дз?н без уліку часу, неабходнага на дастаўку тавараў поштай.

 

5. КОШТ І ПАРАДАК РАЗЛІКУ

5.1.   Кошт і нумар Замовы пазначаецца ў квітанцыі, адсылаемай Пакупніку Прадаўцом на пазначаны пры рэгістрацыі электронны адрас.

5.2.   Праца з Замовай пачынаецца толькі пасля атрмывання 100% (стопрацэнтнай) аплаты на разліковы рахунак Прадаўца.

5.3.   Аплату неабходна ажыццявіць на працягу 5 (пяці) банкаўскіх дз?н з моманту атрымання на электронную пошту нумара кошту і сумы для аплаты. У адваротным выпадку Замова анулюецца.

5.4.   Аплата Замовы ажыццяўляецца толькі тымі спосабамі, якія пазначаны Прадаўцом і змешчаны на старонках рэсурсу www.acards.by.

5.5.   У кошт Замовы не уваходзіць камісія, якая бярэцца банкамі ці плац?жнымі сістэмамі за правядзенне плацяжа. Камісійныя расходы Пакупнік аплачвае дадаткова.

5.6. При оплате банковской картой через систему WEBPAY возврат денежных средств осуществляется на ту же карту, с которой была произведена оплата. Возврат денежных средств возможен при отмене заказа в течение 24 часов после его оформления и до его фактической отправки.

6. ДАСТАЎКА ТАВАРА, АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ

6.1.   Прадавец прымае на сябе абавязак па афармленню Замовы і арганізацыі дастаўкі тавару па адрасе, пазначаным Пакупніком у рэгістрацыйнай форме.

6.2.   Дастаўка тавару ажыццяўляецца сіламі Прадаўца з прыцягненнем пабочных арганізацый у тэрмін і на ўмовах аказання паштовых паслуг, усталяваных РУП «Белпошта»». Дастаўка тавараў Пакупніку ажыццяўляецца заказной карэспандэнцыяй (замежныя адпраўленні) і лістом першага класа (па Беларусі), калі іншае не прадугледжана на старонках рэсурсу www.acards.by. Такая дастаўка дае магчымасць адсочваць адпраўленне па трэк-нумару, які прадастаўляецца Пакупніку пасля адпраўкі Замовы ў раздзеле Статус замоў на сайце www.acards.by. У выпадку згубы адпраўлення па віне пошты Прадавец прымае на сябе абавязак па правядзенню пошыкаў і абавязуецца адаслаць Пакупніку Замову паўторна, калі адпраўленне не будзе знойдзена на працягу  3 месяцаў са дня адпраўкі Замовы.

6.3.   Прымаючы дадзены Дагавор, Пакупнік пагаджаецца з тым, што тэрмін і якасць дастаўкі тавараў залежаць ад працы падраздзяленняў РУП «Белпошта» і/ці замежных паштовых аддзяленняў, якія маюць дачыненне да дастаўкі Замовы. Прадавец не нясе адказнасці за затрымку і пашкоджанне Замовы, абумоўленыя працай паштовых аддзяленняў і супрацоўнікаў РУП «Белпошта» і/ці замежных паштовых прадпрыемств.

6.4.   Пакупнік абавязуецца прадаставіць даставерны паштовы адрас для дастаўкі. Прадавец не нясе адказнасці за недастаўку тавару Пакупніку ў выпадку, калі Пакупнік пазначыў  няслушны адрас дастаўкі пры рэгістрацыі. Прадавец не абавязаны вяртаць Пакупніку кошт тавараў, недастаўленых у выніку памылкова пазначанага адраса. За дадатковую плату Прадавец можа ажыццявіць паўторную адпраўку Замовы на падставе дадатковага кошта, які будзе выстаўлены Пакупніку Прадаўцом.

6.5.   Бакі вызваляюцца ад адказнасці за поўнае ці частковае невыкананне сваіх абавязацельств, калі яно выклікана дзеяннем абставін неадольнага характару (форс-мажор), якія Бакі не маглі прадбачыць ці працівастаяць разумнымі дзеяннямі. У выніку ўзнікнення абставін неадольнага характару, тэрмін выканання абавязацельств пераносіцца на тэрмін дзеяння дадзеных абставін.

 

7. ПРЭТЭНЗІІ, ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ

7.1.   У выпадку ўзнікнення любых праблем, звязаных з дастаўкай Замовы, абавязак паведаміць аб праблеме ляжыць на Пакупніку.

7.2.   Тэрмін падачы Пакупніком прэтэнзіі па дастаўцы Замовы абмяжоўваецца 30 днямі, пачынаючы са дня аплаты. У выпадку калі Пакупнік не паведамляе Прадаўцу пра неатрыманне замоўленага тавару, Прадавец мае права не ўдзельнічаць у вырашэнні ўзнікшай з дастаўкай праблемы.

7.3.   Пасля атрымання прэтэнзіі Прадавец прымае меры па вызначэнні, на якім этапе і па чы?й віне адбыўся факт парушэння.

7.4.   Пры ўзнікненні прэтэнзіі, звязанай з недастаўкай замоўленага тавару, Пакупнік і Прадавец прымаюць у якасці доказу факта выканання Прадаўцом сваіх абавязацельств па дастаўцы наступныя дакументы: паштовыя квітанцыі, накладныя і рахункі-фактуры.

7.5.   У выпадку калі атрыманая Замова не адпавядае зместу Замовы, Пакупнік мае права абмяняць тавары на неабходныя.

 

8. БЯСПЕКА АСАБІСТЫХ ДАДЗЕНЫХ ПАКУПНІКОЎ

8.1.   Усе дадзеныя, атрыманыя Прадаўцом ад Пакупніка і захоўваемыя на серверы Прадаўца, не перадаюцца трэцім асобам і пабочным арганізацыям, не скарыстоўваюцца Прадаўцом іначай, як для выканання прац, звязаных з сапраўдным Дагаворам.

 

9. АБАРОНА АЎТАРСКІХ ПРАВОЎ

9.1.   Усе выявы, апублікаваныя і змешчаныя на сайце, з’яўляюцца аб’ектам Аўтарскага права і скарыстоўваюцца Прадаўцом на падставе пісьменнага дагавора паміж Аўтарам і Прадаўцом. Пакупнік не мае права скарыстоўваць аўтарскія працы, тыражаваць іх, перадаваць іншым асобам для друку, калі на гэта Аўтар не даў сва?й згоды.

9.2.   Частковы ці поўны перадрук артыкулаў, апублікаваных на сайце, размяшчэнне іх у друкаваных і інтэрнэт выданнях, капіраванне, цытаванне, распаўсюджанне ці публікацыя не дапускаюцца.

 

10. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ДАГАВОРА

10.1.           Дагавор уступае ў сілу з моманту яго заключэння (у адпаведнасці з п. 3.1 Дагавора) і дзейнічае да поўнага выканання Бакамі сваіх дагаварных абавязкаў.

 

11. РЭКВІЗІТЫ

ПРАДАВЕЦ:  ТАА «Адукацыйны цэнтр «Лекторыум»
АДРАС:

вул. Мініна, 21/2, офіс 17
220014 Мінск
Беларусь

УНП: 191798036
БАНК:

- аплата анлайн: BY47 PJCB 3012 0712 8510 0000 0933
у ААТ «Прыёрбнк», BIC PJCBBY2X;

- оплата через ЕРИП: BY41 BPSB 3012 1566 6901 8933 0000
у ААТ «Сбер Банк», BIC BPSBBY2X.

ТЭЛЕФОН: +375 44 584 44 91 (A1)
ЭЛ. АДРАС: acards.by@gmail.comauthentic.postcards@gmail.com

 

Курсы валют