Белорусский English Русский

Пра нас

Шаноўныя сябры!

Сардэчна запрашаем у  нашую гасцінную інтэрнэт-краму паштовак і сувяніраў! Гэтую краму мы ставаралі спецыяльна для вас:
 
  • посткросераў – людзей, зацікаўленных посткроссінгам,
  • філакартыстаў – людзей, якія калекцыянуюць паштоўкі,
  • аматараў паштовак і паштовых марак,
  • людзей, якія шукаюць віншавальныя паштоўкі і паштоўкі на кожны дзень,
  • усіх, хто адкрыты новым цікавым захапленням.
 
У нашай краме вы:
 
  • знойдзеце вялікі выбар аднабаковых паштовак для посткросінга, надрукаваных на шчыльным кардоне, рознага фармата, рознай тэматыкі, са зручнай разліноўкай для адраса, якія падыходзяць  для адпраўкі без канверта і ў канверце;
  • набудзеце аўтарскія паштоўкі, створаныя выдатнымі ілюстратарамі, мастакамі, фатографамі з Беларусі, Украіны і Расіі. Усе матэрыялы выкарыстоўваюцца толькі з пісьмовага дазволу аўтараў;
  • застанецеся задаволенымі пакупкай, паколькі ўсе нашыя паштоўкі адменнай якасці і ствараюцца з любоўю і ўвагай да вас;
  • возьмеце ўдзел у займальных латарэях і конкурсах, і вам абавязкова пашанцуе;
  • зможаце напісаць свае водгукі-пажаданні ці задаць нам пытанні, якія знойдуць свае адказы на старонках сайта. Дасылаце іх на нашу пошту: authentic.postcards@gmail.com ці скарыстайцеся спецыяльнай формай для звароту.
 
Даведвайцеся аб нашых навінках, зніжках, распродажах, будзьце ў курсе актуальных і займальных падзей  – ужо сёння падпішыцеся  на нашыя абнаўленні!

 

У нашай краме вы можаце скарыстацца спецыяльнымі прапановамі:

  • cкласці тэкст для віншавальнай паштоўкі на рускай, беларускай, англійскай і іншых замежных мовах;
  • адаслаць паштоўку з нашай дапамогай з пазначэннем ці без пазначэння імені адпраўшчыка.

 

Мы заўсёды рады сябрам і адкрыты для супрацоўніцтва, таму дзверы нашай крамы адчынены ў любы час!

Курсы валют