Пра нас
Шаноўныя сябры!
Сардэчна запрашаем у нашую гасцінную інтэрнэт-краму паштовак і сувяніраў! Гэтую краму мы ставаралі спецыяльна для вас:
- посткросераў – людзей, зацікаўленных посткроссінгам,
- філакартыстаў – людзей, якія калекцыянуюць паштоўкі,
- аматараў паштовак і паштовых марак,
- людзей, якія шукаюць віншавальныя паштоўкі і паштоўкі на кожны дзень,
- усіх, хто адкрыты новым цікавым захапленням.
У нашай краме вы:
- знойдзеце вялікі выбар аднабаковых паштовак для посткросінга, надрукаваных на шчыльным кардоне, рознага фармата, рознай тэматыкі, са зручнай разліноўкай для адраса, якія падыходзяць для адпраўкі без канверта і ў канверце;
- набудзеце аўтарскія паштоўкі, створаныя выдатнымі ілюстратарамі, мастакамі, фатографамі з Беларусі, Украіны і Расіі. Усе матэрыялы выкарыстоўваюцца толькі з пісьмовага дазволу аўтараў;
- застанецеся задаволенымі пакупкай, паколькі ўсе нашыя паштоўкі адменнай якасці і ствараюцца з любоўю і ўвагай да вас;
- возьмеце ўдзел у займальных латарэях і конкурсах, і вам абавязкова пашанцуе;
- зможаце напісаць свае водгукі-пажаданні ці задаць нам пытанні, якія знойдуць свае адказы на старонках сайта. Дасылаце іх на нашу пошту: authentic.postcards@gmail.com ці скарыстайцеся спецыяльнай формай для звароту.
Даведвайцеся аб нашых навінках, зніжках, распродажах, будзьце ў курсе актуальных і займальных падзей – ужо сёння падпішыцеся на нашыя абнаўленні!
У нашай краме вы можаце скарыстацца спецыяльнымі прапановамі:
- cкласці тэкст для віншавальнай паштоўкі на рускай, беларускай, англійскай і іншых замежных мовах;
- адаслаць паштоўку з нашай дапамогай з пазначэннем ці без пазначэння імені адпраўшчыка.
Мы заўсёды рады сябрам і адкрыты для супрацоўніцтва, таму дзверы нашай крамы адчынены ў любы час!